Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мотальская сельская бібліятэка

Сельская бібліятэка аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1945 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. На пасаду бібліятэкара быў прызначаны Фёдар Ляхавец. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Моталі было 3373 жыхары, працавала 7-гадовая школа (з 1949 г. — сярэдняя).